Цяпер бясплатныя курсы беларускай мовы будуць праходзіць не толькі для дарослых, але і для дзяцей. Абяцаюць шмат інтэрактыву, цікавостак, весялосці і пачастункаў.

— Нам усё часцей сталі задаваць пытанні пра дзіцячыя курсы. Ды і мы, вядоўцы, ужо самі сталі мамамі, то тым больш зацікаўленыя, каб дзець ведалі, любілі беларускую мову. Цяпер лепш адчуваем дзяцей і разумеем, як з імі працаваць. Да таго ж, у горадзе вельмі шмат развівальных заняткаў, дзіцячых сустрэчаў і г. д., але амаль усё па-руску. Нам хочацца, каб было месца, дзе дзеткі маглі б і чуць беларускую мову, і самі размаўляць, — кажа вядоўца курсаў Эмілія Гаўрус.

Першыя заняткі пройдуць 4 кастрычніка. Плануецца, што заняткі будуць праходзіць два разы на месяц у 18.30. Працягласць — 45 хвілін. На першым занятку разбіралі тэму «Жывёльны свет». Тэмы будуць закранаць самыя розныя — пра ўсё, што атачае дзяцей і з чым яны сутыкаюцца. «Будзем вучыць вершы, гуляць, маляваць, будзем задаваць і невялікія хатнія заданні. Часам будзем запрашаць гасцей», — кажа Эмілія. Таксама плануюць зладзіць калядную ялінку, як і ў мінулым годзе.

Дзіцячыя заняткі спрабавалі зрабіць яшчэ тры гады назад. Тады яны таксама былі запатрабаваныя. Але не знайшлі замену выкладчыцы, якая сышла.