На сходзе 4 лістапада арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў правяла сустрэчу адразу з трыма кандыдатамі - па акругах № 49, 50 і 51 — Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір'як, піша harodniaspring.org.

На сустрэчы раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатак, а таксама друкаваныя інструкцыі як весці інструктаж і як «правільна» прагаласаваць. Агітацыйныя матэрыялы кандыдатак і інструкцыі былі акуратна раскладзены ў файлах і раздаваліся ўсім наведвальнікам. Асабліва цікава выглядае другі пункт рэкамендыцыі: «Провести в своих коллективах собрания за кого голосовать».

У арганізацыі ветэранаў расказалі, за каго трэба галасаваць на выбарах