У лістападаўскія выхадныя і святочныя дні ў Беларусі зменіцца графік працы паліклінік і бальніц. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства здароўя.
Бальніцы будуць працаваць:
7 лістапада па графіку святочнага дня;
8 лістапада па графіку працоўнага дня;
9 лістапада да графіку суботняга дня;
10 лістапада па графіку выхаднога дня;
16 лістапада па графіку суботняга дня.
Амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі, станцыі пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічныя арганізацыі, аптэкі і крамы медтэхнікі, арганізацыі адмысловага тыпу працуюць:
7 лістапада па графіку святочнага дня;
8 лістапада па графіку суботняга дня;
9 лістапада да графіку суботняга дня;
10 лістапада па графіку выхаднога дня;
16 лістапада па графіку працоўнага дня.
У сувязі з тым, што дзяржаўны выхадны дзень 7 лістапада прыпадае на чацвер, працоўны дзень у пятніцу перанеслі з 8 лістапада на суботу, 16 лістапада. З 7 па 10 лістапада беларусаў чакаюць вялікія выходныя.