Летам наступнага года ў доме па Горкага, 27 размесціцца кафэ і апарт-гатэль. На тэрыторыі з’явяцца паркоўкі і азеляненне, паведамляе grodnonews.by.
Двухпавярховы дом з невялікай мансардай быў пабудаваны ў мінулым стагоддзі ў раёне сядзібнай жылой забудовы Новага света. Некалькі гадоў таму завяршылася адсяленне жыхароў з непрыдатнага для пражывання будынка. Прадпрыемства «Лімож» планавала размясціць тут на першым паверсе кафэ. Але гэта не вырашала задачы ўключэння ў гаспадарчы абарот усяго будынка — частка яго заставалася пустой. Каб цалкам адрэстаўраваць дом, спатрэбіліся б значныя сродкі.
У выніку дом быў прададзены індывідуальным прадпрымальніку. Ён распрацаваў праектную дакументацыю па рэканструкцыі нежылога будынка пад шматфункцыянальны. Вызначаны нарматыўны тэрмін будаўніцтва — шэсци месяцаў, завяршэнне работ намечана на чэрвень 2020 года. Другой часткай праекта стала прывядзенне ў парадак прылеглай да дома тэрыторыі з абсталяваннем парковак і азеляненнем.
Як распавялі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, рэканструкцыя пачала праводзіцца без істотнага павелічэння вышыні самога будынка. Захаваюцца прапорцыі і аб’ёмы, характэрныя для гістарычнай забудовы гэтага раёна. Адзінае, што маленькая мансарда будзе перабудавана ў цэлы мансардны паверх. У выніку на першым паверсе дома размесціцца кафэ, на другім і ў мансардзе — апарт-гатэль.