3 лістапада ў 12.39 загарэліся скірды саломы ў полі каля вёскі Касілы. Пра гэта паведамілі ў мясцовы МНС.

Вышыня скірдаў саломы ў рулонах — каля 8 метраў. Для ліквідацыі пажару таксама прыцягвалася тэхніка гаспадаркі: пагрузчык «Амкадор» і трактар. Агнём знішчана каля 100 тон саломы ў рулонах. Людзі не пацярпелі. Прычына ўзгарання — свавольства дзяцей.

Высветлілася, што 12-гадовыя хлопчык і дзяўчынка гасцявалі на канікулах у сваіх бабуль у вёсцы. На вуліцы хлапчук знайшоў запальнічку. Шпацыруючы па наваколлях, дзеці ўзлезлі на скірду саломы, дзе запальнічка выпала з рук на салому. Дзеці паспрабавалі патушыць полымя, але гарэнне хутка распаўсюджвалася з рулона на рулон. Яны спалохаліся і ўцяклі.