Сетка ўздоўж трасы М6 мае мноства брамы, праз якія на дарогу могуць свабодна выходзіць дзікія жывёлы. Назад у лес яны часцяком вярнуцца не могуць і аказваюцца ў лабірынце. На autogrodno.by апубликавалі відэа, на якім лось безнадзейна біўся аб сетку. Аўтарка відэа кажа, што адразу два ласі не маглі знайсці дарогу ў лес.

Месяц таму такая сітуацыя прывяла да аварыі: «Лася збілі ў 15 кіламетрах ад Ліды. Мяркую, што дзікая жывёла выйшла на трасу праз адзін са шматлікіх разрываў сеткі і ўжо назад не змагла вярнуцца» — паведаміў чытач autogrodno.by.

Вароты на трасе М6

Шырыня праходу ў сетцы метраў 10. Падобныя разрывы, якія вядуць у палі і лясы, сустракаюцца паміж Шчучынам і Лідай рэгулярна, з інтэрвалам каля 2−3 кіламетраў і часцей.

Лось не мог выбрацца з трасы М6. Відэа

Проблемы ограждения из сетки для диких животных на трассе М6

Вядома, што праблему хочуць вырашыць з дапамогай святлоадбівальнай плёнкі сіняга колеру, якую плануюць усталяваць на падобныя праходы. Гэтую ідэю ўпершыню агучылі ў ліпені 2019 года. Па задумцы, жывёла баіцца сіняга колеру і не будзе выходзіць на дарогу падчас набліжэння аўтамабіля з уключанымі фарамі.

Верагодна, сёння лось выйшаў на трасу днём, на адлюстраванне святла ад сіняй плёнкі ён бы не адрэагаваў. Адзінае выйсце — зачыніць праходы рэальнымі варотамі.