Гродзенка абакрала «Еўраопт» на 370 рублёў з дапамогай дзіцячага вазка

У Гродне 37-гадовая мясцовая жыхарка прыйшла ў «Еўраопт» на Дубко і скрала тавараў на агульную суму 370 рублёў. Яна схавала скрадзенае ў дзіцячым вазку.

Жанчына знаходзіцца ў сацыяльным водпуску па догляду за дзіцём. 29 кастрычніка каля дзевяці гадзін вечара яна была ў гіпермаркеце з дзіцячым вазком, у якім сядзела дзіця. Паўгадзіны яна хадзіла па гандлёвых шэрагах, і клала тавары не толькі ў кошык, але і ў адсекі вазка. На касе жанчына расплацілася толькі за тое, што было ў кошыку.

За 29 схаваных тавараў жанчына не расплацілася. Гэта былi прадукты, канцылярыя, касметыка. На выхадзе з крамы яе затрымалі. Як паведамілі ў МУС, ёй пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле «Крадзеж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025