З 8 снежня змяняецца расклад цягніка бізнес-класа Мінск — Гродна. Час у руху скароціцца на 13 хвілін, а рэйс на Мінск будзе не раніцай, а ўвечары.
Цяпер цягнік бізнес-класа Гродна-Мінск адпраўляецца ў 6.39 і едзе да Мінска 4 г 8хв. З 8 снежня ён будзе выязджаць з Гродна ў 19.48 і ехаць 3 г 50хв. Раніцай можна будзе з’ехаць з Гродна на цягніку эканом-класа ў 6.45, які будзе ў дарозе 4 г 51хв.
Цягнік Мінск-Гродна будзе адпраўляцца ў 15.15 і даедзе да Гродна за 3 г 55хв. Цяпер ён выязджае ў 15.30 і едзе 4 г 8хв.
Пакуль што на гэтым маршруце будзе хадзіць польскі цягнік серыі ДП3, той што і хадзіў, трохвагонны. Летам Беларуская чыгунка атрымала з Польшчы новыя ДП6 — шасцівагонныя — але яны пойдуць пакуль што толькі на Віцебск. У накірунку Гродна ДП6 паедзе не раней 2020 года.
Асаблівасць цягнікоў бізнес-класа — наяўнасць разетак ля кожнага месца і Wi-Fi.