26 кастрычніка каля 13.55 супрацоўнікі ДАІ ў адной з вёсак Лідскага раёна заўважылі падазроны аўтамабіль Volkswagen Transporter. У 58-гадовага вадзіцеля дакументаў пры сабе не было. Таксама ад яго зыходзіў пах алкаголю. Мужчыну было прапанавана праехаць для далейшага агляду, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Падчас руху супрацоўнікаў ДАІ «падрэзаў» аўтамабіль Audi, якім кіраваў 23-гадовы сына кіроўцы Volkswagen. Заступіўшы дарогу, ён спрабаваў перашкодзіць медагляду бацькі і здзейсніў наезд на аднаго з супрацоўнікаў ДАІ. Яму нанесены цялесныя пашкоджанні.
З месца здарэння мужчына ўцёк, аднак неўзабаве быў затрыманы.
Следчымі агледжана месца здарэння, а таксама аўтамабіль, якім кіраваў 23-гадовы мужчына, прызначана правядзенне судова-медыцынскай экспертызы, канфіскаваны запіс відэарэгістратара службовага аўтамабіля ДАІ.
Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 23-гадовага мужчыны распачата крымінальная справа па арт. 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).