Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. З паўсотні прадстаўленых праектаў члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT».
«У мяне склалася такое ўражанне, што наша студыя сур’ёзней чым астатнія падышла да падачы гэтага брэнда і паказала, як яго трэба рэалізоўваць у гарадскім асяроддзі і розных рэкламных матэрыялах. Магчыма, сур’ёзны падыход і паўплываў на рашэнне камісіі. Нам было прыемна зрабіць турыстычны брэнд для Гродна. Нам сказалі змяніць толькі слоган. Раней ён быў „Гродна я люблю цябе“. У нас яшчэ ёсць час да 5 лістапада. Але якім ён будзе, я пакуль не магу сказаць», — распавёў прадстаўнік брэсцкай студыі «GRAFIT» Уладзімір Платоненка.
Аўтары так апісалі сваю канцэпцыю:
«За аснову лагатыпа ўзяты герб Гродна, а менавіта — Алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі. Ён з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі і ў той жа час унікальным і непаўторным сімвалам.
Чатыры асноўныя колеры лагатыпа — гэта колеры, узятыя з герба Гродна, і колеры выклікаюць асацыяцыі з прасторным зялёным горадам. Алень на лагатыпе рухаецца наперад, не забываючы сваёй гісторыі і мінулага, на што паказвае паварот яго галавы".
Афіцыйна новы турыстычны брэнд Гродна горад прадставіць 5 лістапада.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…