Што з сястрой дзяўчынкі, якую да смерці збіў бацька ў Зэльвенскім раёне

Вось ужо некалькі дзён увага жыхароў раёна прыцягнутая да трагедыі, якая адбылася з 4-гадовай Маргарытай з вёскі Мадэйкі. Жорстка збітая бацькам, пасля некалькіх дзён знаходжання ў рэанімацыі ЦРБ, яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць. Што з яе сястрой, распавядае zelwa.by.

— Дзяўчынка паступіла ў бальніцу позна вечарам у пятніцу ў суправаджэнні бацькі. Дзіця знаходзілася ў стане «клінічнай смерці» — без прытомнасці, не дыхала, — каментуе галоўны ўрач Зэльвенскай ЦРБ Валерый Клімовіч. — У момант транспарціроўкі брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць дзяўчынку. Аднавіць сардэчнае біццё ўдалося рэаніматолагу ў прыёмным аддзяленні. Стан дзіцяці было настолькі крытычным, што ў тую ж ноч і наступныя дні мы выклікалі абласных спецыялістаў - дзіцячага рэаніматолага і нейрахірурга. Яны і курыравалі гэты выпадак. Але стан не ўдалося палепшыць. І ў нядзелю ўвечары дзяўчынкі не стала.

Па словах галоўнага ўрача, на целе шпіталізаванай меліся множныя сляды ад збіцця.

— Была праведзена судмедэкспертыза. Дакладнае заключэнне будзе гатова на працягу, як паказвае практыка, не менш чатырох тыдняў. Таму папярэдне каментаваць яе ход пакуль не маю права, — паведаміў ён.

Малодшая сястра Маргарыты — трохгадовая Жэня — таксама была агледжана Зэльвенскімі лекарамі.

— Стан яе здароўя апасенняў не выклікаў, — запэўніў Валерый Клімовіч.

Малая зараз знаходзіцца ў дзіцячым прытулку. З ёй працуюць псіхолагі. Спецыялісты адзначаюць, што дзяўчынка адчувае сябе добра. Ідзе на кантакт і з працаўнікамі, і з дзецьмі. Дарэчы, трохгадовая Жэня самая маленькая сярод адзінаццаці дзяцей, якія цяпер выхоўваюцца ў прытулку.

Як паведаміла загадчыца сектара сацыяльнай і арганізацыйна-кадравай работы аддзела адукацыі Ірына Шабалоўская, прынята рашэнне раённага выканаўчага камітэта аб прадастаўленні дзяўчынцы статусу дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў.

— У сувязі з тым, што яе маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў, а бацька зьняволены, мы хадайнічалі перад райвыканкамам аб прыняцці такога рашэння, — каментуе сітуацыю Ірына Шабалоўская. — У выпадку звароту сваякоў па пытанню ўстанаўлення апекі ім будзе растлумачаны парадак працэдуры. У іншым выпадку будзем падбіраць для непаўналетняй замяшчальную сям’ю.

Дадзеная сітуацыя выклікала рэзанансны водгук сярод жыхароў раёна. Неабыякавыя зельвенцы тэлефануюць у сацыяльна-педагагічны цэнтр і прапануюць рознага кшталту дапамогу.

Пералічыць грашовыя сродкі можна на разліковы рахунак №BY 04 АКВВ 3642 5160 0083 3410 0000 «Бягучы рахунак па дабрачынным сродках» з пазнакай «Для сацыяльна-педагагічнага цэнтра».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025