У Гродне можа зачыніцца апошняя прыватная галерэя

Апошняя прыватная галерэя ў Гродне «Тызенгаўз» можа зачыніцца. Галерэя павінна аплаціць капітальны рамонт фасада будынка — 4135 рублёў. Такіх грошай у галерэі няма. Пералічыць грошы ў падтрымку галерэі можна анлайн.

«Паважаныя калегi, сябры, прыхiльнікi мастацтва i ўсе неабыякавыя да культуры! Мастацкая галерэя Тызенгаўза — адзiная галерэя ў Гароднi, на сённяшнi дзень знаходзiцца ў цяжкiм становiшчы.

Галерэю абавязваюць заплацiць за капiтальны рамонт фасада будынку, у якiм знаходзiцца галерэя, 4135 руб. Гэта вялiкая сума для галерэi. Вынiкам нявыплаты можа стаць закрыццё чарговай мастацкай галерэi ў Гароднi. Паважанае Спадарства! Таварыства польскiх мaстакоў пры Саюзе Палякаў на Беларусi прапануе падтрымаць мастацкую галерэю Тызенгаўза, Кожны з нас можа аказаць пасiльную матэрыяльную дапамогу. Нават невялiкi ўклад — 1 рубель, 2 руб., 5 або 10 руб. — адыграюць сваю ролю. Грошы можна прынесцi ў галерэю", — піша Валянціна Брысач у фэйсбуку.

У будынку таксама знаходзіцца Гродзенская капэла, БРСМ, прыватная цырульня, гродзенскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў. Падобныя рахункі за рамонт фасада будынка ад УЖРЭП атрымалі ўсе арандатары. Дзялілі агульную суму з разліку метражу, які займае арандатар. Заплаціць прыйдзецца згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2018 г. № 433. Цяпер працы па фасадзе будынка будуць аплачваць і фізічныя асобы. Праўда, фізічныя — 50% паслуг, а юрыдычныя — цалкам. Па той жа прычыне закрыўся Музей праса ў Гродне.

«Тызенгауз» — апошняя прыватная галерэя ў Беларусі. Вясной гэтага года найстарэйшая прыватная галерэя «У Майстра» пераўтварылася на салон-краму і выставачную прастору. Галерэя «Крыга» перастала існаваць у 2017-м годзе, калі з гаспадаром улады разарвалі дамову арэнды. Цяпер там майстэрня мастака Алеся Сурава. Таксама ў Гродне працуе Гродзенская выставачная зала і культурны цэнтр «Фестывальны». Выставы праходзяць у арт-кафэ, музеях і культурных прасторах.

Гродзенскі мастакі, мастацтвазнаўцы і экскурсаводы прапаноўвалі стварыць у Гродне мастацкі музей. Улады адказалі, што пытанне прапрацоўваецца.


«У Майстра» зараз працуе як салон-крама і выставачная зала

Галерэя «У Майстра» будзе здавацца ў арэнду. Яна закрываецца?

Мінус адна культурніцкая пляцоўка. Галерэю «Крыга» ў Гродне выселілі

Мастацкі музей у Гродне: чаму ён павінен паўстаць і як яго падтрымаць ужо зараз


Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025