Апошняя прыватная галерэя ў Гродне “Тызенгаўз” можа зачыніцца. Галерэя павінна аплаціць капітальны рамонт фасада будынка – 4135 рублёў. Такіх грошай у галерэі няма. Пералічыць грошы ў падтрымку галерэі можна анлайн.

“Паважаныя калегi, сябры, прыхiльнікi мастацтва i ўсе неабыякавыя да культуры! Мастацкая галерэя Тызенгаўза – адзiная галерэя ў Гароднi, на сённяшнi дзень знаходзiцца ў цяжкiм становiшчы.

Галерэю абавязваюць заплацiць за капiтальны рамонт фасада будынку, у якiм знаходзiцца галерэя, 4135 руб. Гэта вялiкая сума для галерэi. Вынiкам нявыплаты можа стаць закрыццё чарговай мастацкай галерэi ў Гароднi. Паважанае Спадарства! Таварыства польскiх мaстакоў пры Саюзе Палякаў на Беларусi прапануе падтрымаць мастацкую галерэю Тызенгаўза, Кожны з нас можа аказаць пасiльную матэрыяльную дапамогу. Нават невялiкi ўклад – 1 рубель, 2 руб., 5 або 10 руб. – адыграюць сваю ролю. Грошы можна прынесцi ў галерэю”, – піша Валянціна Брысач у фэйсбуку.

У будынку таксама знаходзіцца Гродзенская капэла, БРСМ, прыватная цырульня, гродзенскае грамадскае аб’яднанне літоўцаў. Падобныя рахункі за рамонт фасада будынка ад УЖРЭП атрымалі ўсе арандатары. Дзялілі агульную суму з разліку метражу, які займае арандатар. Заплаціць прыйдзецца згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2018 г. № 433. Цяпер працы па фасадзе будынка будуць аплачваць і фізічныя асобы. Праўда, фізічныя – 50% паслуг, а юрыдычныя – цалкам. Па той жа прычыне закрыўся Музей праса ў Гродне.

“Тызенгауз” – апошняя прыватная галерэя ў Беларусі. Вясной гэтага года найстарэйшая прыватная галерэя “У Майстра” пераўтварылася на салон-краму і выставачную прастору. Галерэя “Крыга” перастала існаваць у 2017-м годзе, калі з гаспадаром улады разарвалі дамову арэнды. Цяпер там майстэрня мастака Алеся Сурава. Таксама ў Гродне працуе Гродзенская выставачная зала і культурны цэнтр “Фестывальны”. Выставы праходзяць у арт-кафэ, музеях і культурных прасторах.

Гродзенскі мастакі, мастацтвазнаўцы і экскурсаводы прапаноўвалі стварыць у Гродне мастацкі музей. Улады адказалі, што пытанне прапрацоўваецца.


“У Майстра” зараз працуе як салон-крама і выставачная зала

Галерэя “У Майстра” будзе здавацца ў арэнду. Яна закрываецца?

Мінус адна культурніцкая пляцоўка. Галерэю “Крыга” ў Гродне выселілі

Мастацкі музей у Гродне: чаму ён павінен паўстаць і як яго падтрымаць ужо зараз