Навіны

Памерла Вольга Сабалеўская — малады гісторык, выціснуты з Гродзенскага ўніверсітэта па палітычных матывах

18 кастрычніка памерла Вольга Сабалеўская, кандыдат культуралогіі, дацэнт Беларускага інстытута правазнаўства, былы дацэнт кафедры культуралогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Некалькі гадоў таму яе выціснулі з універсітэта па палітычных матывах, піша n*.by.

45-гадовая Вольга Сабалеўская была аўтаркай дзвюх манаграфій і больш за 80 артыкулаў па гісторыі яўрэяў мяжы аселасці Расійскай імперыі, навуковай кіраўніцай шматлікіх аспірантаў. У 2015 годзе яе выціснулі з універсітэта, калі адбыўся палітычна матываваны пагром Гродзенскай гістарычнай школы.

Прычынай смерці стала анкалогія.

«Яна была бліскучы чалавек. І вельмі чалавечны чалавек», — сказаў «Нашай Н**е» яе аднакурснік, гісторык Андрэй Чарнякевіч.

«Таленавітая, інтэлігентная і вельмі працавітая», — дадае доктарка гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава, у якой Сабалеўская пісала свой універсітэцкі дыплом.

Пахаванне мае адбыцца ў панядзелак, 21 кастрычніка.

Некаторыя працы Вольгі Сабалеўскай чытайце тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025