Мужчыну падазраюць у прычыненні цялесных пашкоджанняў сваёй дачцэ 2015 года нараджэння. Дзяўчынка зараз знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовай бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, на момант здзяйснення правапарушэння мужчына быў цвярозы.

Выпадак адбыўся ў адной з вёсак у Зэльвенскім раёне. Прадстаўнікі камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама, пракуратуры, разам з работнікамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама і міліцыі выехалі на месца, каб высветліць прычыны таго, што адбылося. Пачалася службовая праверка.

Зараз падазронага затрымалі і заключылі пад варту. Таксама паведамляецца, што двое іншых дзяцей, якія пражываюць у доме разам з затрыманым і яго сужыцелькай, знаходзяцца разам з работнікамі сацслужбы; іх агледзяць на прадмет прычынення цялесных пашкоджанняў.

Раней мужчына разам з жонкай жылі ў Дзятлаўскім і Слонімскім раёне. У перыяд пражывання сям'і ў Дзятлаўскім раёне дзеці у 2018 годзе былі прызнаныя маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, і былі на паўгода адабраны ў бацькоў. Аднак пазней сітуацыя ў сям'і, у прыватнасці з боку бацькі, стабілізавалася. Мужчына уладкаваўся на працу і адказна ставіўся да выканання бацькоўскіх абавязкаў. Клапаціўся пра дзяўчынак: старэйшую аформіў у дзіцячы сад, малодшую даглядаў, знаходзячыся ў сацыяльным адпачынку.

Старанна вывучыўшы становішча ў сям'і, маці была пазбаўленая бацькоўскіх правоў, а дзяцей вярнулі бацьку ў лістападзе 2018 года. Фактычна адразу мужчына вярнуўся ў Слонімскі раён з дачкамі, дзе ён жыў у доме са сваёй маці. Пазней пазнаёміўся з жанчынай, якая таксама выхоўвала дзіця адна і ў жніўні 2019 пераехаў з дзецьмі да яе ў Зэльвенскі раён. Што стала каталізатарам такога жорсткага ўчынку, пакуль дасканала невядома.

— Рабіць канчатковыя высновы цяпер заўчасна. Неабходна вывучыць усе дэталі таго, што адбылося, выявіць фактары, спадарожныя гэтаму. Будзе дадзена ўсебаковая і прадметная ацэнка. Гэтым займаюцца спецыялісты камісіі па справах непаўналетніх, аддзела адукацыі, міліцыі і пракуратуры, працуюць следчыя органы, — падкрэсліла намеснік старшыні Камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Людміла Ніцкая.

photo_2019-10-19_13-20-55.jpg

Зэльвенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 КК РБ (Замах на забойства заведама малалетняй асобы). З яго ўдзелам праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.