Музей у Новым замку. Фота: Hrodna.life
— Лічу Гродна адной з чатырох сталіц ВКЛ разам з Вільняй, Навагрудкам і Мінскам, таму прыехаў менавіта ў гэты старадаўні горад, — падкрэсліў Пётр Краўчанка падчас адкрыцця выставы. — Тут сабраны экспанаты розных людзей, для якіх Беларусь была не пустым гукам. Напрыклад, я адкрыў для нашай краіны абсалютна невядомага фатографа канца ХІХ стагоддзя італьянскага паходжання Тэафіла Еугеніюша Барэці, на здымках якога адлюстраваны віды Нясвіжа і месцы, звязаныя з Адамам Міцкевічам.
Частка экспанатаў уяўляюць партрэты вядомых дзяржаўных і палітычных дзеячаў Еўропы і Расійскай імперыі. Калі спытаеце, што тут, на мой погляд, самае каштоўнае, то адкажу, што гэта аўтограф Льва Сапегі. Хачу таксама адзначыць, што 90% гэтых экспанатаў вы не ўбачыце ў нашых беларускіх музеях. Мы вельмі багатая нацыя на нашых паэтаў, пісьменнікаў, знакамітых палітыкаў і дыпламатаў. Але мы адначасова і знішчаная нацыя. Па дадзеных ЮНЕСКА, у беларусаў захаваўся толькі 1% культурнай спадчыны. Маюцца на ўвазе кнігі, медалі, манеты, архіўныя рэліквіі, дакументы, фатаграфіі.
У экспазіцыі прадстаўлены гравюры XVII стагоддзя Дамініка Кусто, на якіх адлюстраваны прадстаўнікі роду Радзівілаў і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага вядомага гравёра XVIII стагоддзя Готліба Якаба Марсталлера, партрэт Кацярыны II гравёра Рэйнхарда Вінкелеса і інш.
Значную частку калекцыі складаюць аўтографы вядомых асоб. На выставе прадстаўлены дакументы з подпісамі Льва Сапегі, Агінскага, Льва Талстога, Кацярыны II, Мікалая I і інш. Асаблівую ўвагу прыцягвае комплекс дакументаў, гравюр і памятных медалёў, звязаных з імператарам Францыі Напалеонам Банапартам.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…