У Воранаўскім раёне легкавік збіў раварыстку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы.
Паводле папярэдніх звестак прэс-службы Следчага камітэта, 17 кастрычніка каля 18.45 гадзін паблізу в. Мікянцы Воранаўскага раёна, на трасе Іўе-Ліпнішкі-Бастуны-Радунь, кіроўца легкавога аўтамабіля, падчас сустрэчнага раз’езду з аўтапоездам, здзейсніў наезд на раварыстку.
Ад атрыманых пашкоджанняў жанчына памерла на месцы.
Воранаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 30-гадовага кіроўцы аўтамабіля распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса (Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Следчыя высветляюць ўсе абставіны здарэння.