Уначы 24 ліпеня на М6 пад Скідзелем Mercedes урэзаўся ў фуру і загарэўся. У салоне машыны былі чацвёра, трое маладых людзей загінулі на месцы.

Аварыя адбылася на рамантаваным участку трасы каля 3 гадзіны ночы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы кіроўца Mercedes выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай.

Чацвёртага пасажыра, дзяўчыну, даставілі ў бальніцу ў цяжкім стане, паведамляе прэс-служба МУС.

Ноччу пад Скідзелем Mercedes сутыкнуўся з фурай і загарэўся. Трое загінулі на месцы
Ноччу пад Скідзелем Mercedes сутыкнуўся з фурай і загарэўся. Трое загінулі на месцы

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група, ратавальнікі і медыкі. Супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць бяспечны праезд транспарту.