Сёлета традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 года адбудзецца ў Свіслачы 27 кастрычніка, у нядзелю. На ім ушануюць памяць паўстанцаў і правядуць урачыстасці.

У межах падзеі плануюць ушанаваць сімвалічную магілу брата Кастуся Каліноўскага — Віктара, наведаць свіслацкую гімназію імя К.Каліноўскага, дзе ён вучыўся, і помнік Рамуальду Траўгуту, яшчэ аднаму кіраўніку паўстання 1863−1864 гадоў. Пасля ўдзельнікі выправяцца ў суседнюю вёску Якушоўку, дзе захаваўся падмурак маёнтка Каліноўскіх, а завершыцца дзень нефармальным стасаваннем і пачастункамі пры вогнішчы.

Збор тых, хто хоча ўшанаваць нацыянальных герояў, а 11-й гадзіне ля касцёлу ў Свіслачы.

2019 год — гэта год калі беларусы разам з іншымі суседнімі народамі ўшаноўваюць палеглых 155 гадоў таму ў вызвольным чыне паўстанцаў, — адзначаюць грамадскія актывісты, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі фэста.

У лістападзе ў Вільні пройдзе ўрачыстае перапахаванне герояў 1863−64 гадоў, парэшткі якіх былі знойдзены ў час раскопак на гары Гедыміна.


Кнігу пра Каліноўскага выклалі ў вольны доступ. Каб больш беларусаў паехала на перапахаванне


Беларуская грамадскасць штогод ставіць новыя крыжы і памятныя знакі па загінулых паўстанцах. Фэст памяці паўстанцаў 1863 года у Свіслачы і Якушоўцы адбываецца больш за 25 гадоў.