Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Назаранка намеснікам міністра ўнутраных спраў - камандуючым унутранымі войскамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Тое, што вы не кіравалі злучэннямі, не думаю, што гэта вялікі недахоп. Вам не трэба будзе франтамі кіраваць — вам трэба будзе забяспечыць парадак у краіне. Пры неабходнасці, калі прыйдзецца, задзейнічаць нашы ўнутраныя войскі. Гэта ваша прэрагатыва, гэтым вы адрозніваецеся і будзеце адрознівацца ад іншых — вам трэба забяспечыць парадак унутры краіны, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Не дай бог што, мы, людзі ў пагонах, усе пойдзем на фронт, калі пагроза будзе звонку».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Юры Назарэнка кіраваў адным з элітных падраздзяленняў - Спецыяльным атрадам хуткага рэагавання (САХР) унутраных войскаў. «Гэта вельмі падрыхтаваны атрад. Я добра гэта ведаю, таму што прымаў актыўны ўдзел у яго фармаванні, калі ён толькі зараджаўся. Мы яго шліфавалі, і, я спадзяваўся, што гэта будзе вельмі добры калектыў. Я нічога дрэннага не чуў пра дзейнасць САХРа, толькі станоўчае. Хлопцы заўсёды ў страі. Мы заўсёды мабілізоўвалі атрад для затрымання і нейтралізацыі рознага роду бандзюганаў і іншых», — сказаў Прэзідэнт. Вопыт камандавання гэтым падраздзяленнем, дадаў ён, спатрэбіцца Юрыю Назаранка пры далейшай службе.

Юры Назарэнка нарадзіўся ў 1976 годзе ў Слоніме. Скончыў у 1997 году Ваенную акадэмію Беларусі, у 2009-м — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі.

З 1997 па 2007 год праходзіў службу на розных пасадах у вайсковай часці 3214 унутраных войскаў. У чэрвені 2009 года стаў першым намеснікам камандзіра часткі - начальнікам штаба в/ч 5526 у Брэсце.

З сакавіка 2010-га па кастрычнік 2014 года служыў на розных падраздзяленнях Службы бяспекі Прэзідэнта.

У кастрычніку 2014 года прызначаны камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання в/ч 3214. У лютым 2016 году — камандзірам Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання 3-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС.

З сакавіка 2018 года кіраваў штабам Службы бяспекі Прэзідэнта.