Фура пад Навагрудкам урэзалася ў апору пуцеправода: кіроўца загінуў

Фура пад Навагрудкам урэзалася ў апору пуцеправода, у выніку ДТЗ загінуў кіроўца, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Аварыя адбылася на аўтадарозе Парэчаны-Навагрудак-Нясвіж паблізу вёскі Сялец. «Мужчына 1991 года нараджэння ехаў на аўтацягніку MAN з паўпрычэпам ў бок польскай мяжы. У раёне развязкі трэба было сыходзіць направа, але па незразумелай прычыне кіроўца працягнуў рух прама. Машына стукнулася аб апору пуцеправода. Кіроўца загінуў на месцы. Два пасажыры атрымалі лёгкія траўмы, іх жыццю нічога не пагражае», — сказаў Яўген Дудко.

Праводзіцца праверка, выяўляюцца прычыны здарэння.

«Усе службы ўжо тут. Ляжыць труп кіроўцы. Аўтамабіль на поўным ходу (так як гэта месца — сярэдзіна зацяжнога спуску) урэзаўся ў апоры моста. Ад моцнага ўдару адна апора трэснула, расколіна ўздоўж апоры, па вертыкалі, — распавёў сведка Onliner.by. — Мабыць, ішла калона фур аднаго перавозчыка, таму што ў пачатку спуску стаяла машын шэсць такой жа маркі, мадэлі і арганізацыі», — распавёў Аляксандр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025