У Гродне 15-гадовага хлопца збілі за незвычайны знешні выгляд і завушніцу ў вуху, прыйшлося зашываць лоб. Нападніка затрымалі.

Інцыдэнт здарыўся позна вечарам каля інтэрната па адной з вуліц Гродна. Ні ў чым не вінаваты падлетак атрымаў некалькі удараў па галаве, такіх, што прыйшлося зашываць лоб. Пасля збіцця хлопец звярнуўся ў міліцыю. Нападніка неўзабаве затрымалі аператыўнікі крымінальнага вышуку.

Супрацьпраўным паводзінам маладога чалавека, які нідзе не працуе, далі прававую ацэнку. Як паведамілі ў міліцыі, яго чакае крымінальная адказнасць па арт. 339 «Хуліганства».