У аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна на адной з цэнтральных вуліц хлопец з бітай і майкай на галаве напаў на мінака, патрабуючы грошай. Ён атрымаў нечаканы адпор.

Каля 10 гадзіны раніцы 13 кастрычніка 18-гадовы хлопец, мясцовы жыхар, на вул. Савецкай з бітай ў руках падышоў да выпадковага мінака. Хлопец нацягнуў сабе на твар майку і, дэманструючы біту, спачатку стаў патрабаваць у незнаёмага мужчыны закурыць, потым — грошай. Атрымаўшы адмову, ён замахнуўся, каб нанесці мужчыну ўдар. Як паведамілі ў міліцыі, нападнік быў у стане алкагольнага ап’янення.

Пенсіянер 1957 года нараджэння не разгубіўся, змог абараніцца ад удару і забраць біту. Зламыснік спалохаўся і ўцёк, а мужчына паведаміў аб тым, што здарылася, у міліцыю. Праз некалькі гадзін юнак быў затрыманы. Яму пагражае артыкул Крымінальнага кодэкса РБ «Замах на рабаванне».

бита біта