У аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна на адной з цэнтральных вуліц хлопец з бітай і майкай на галаве напаў на мінака, патрабуючы грошай. Ён атрымаў нечаканы адпор.
Каля 10 гадзіны раніцы 13 кастрычніка 18-гадовы хлопец, мясцовы жыхар, на вул. Савецкай з бітай ў руках падышоў да выпадковага мінака. Хлопец нацягнуў сабе на твар майку і, дэманструючы біту, спачатку стаў патрабаваць у незнаёмага мужчыны закурыць, потым — грошай. Атрымаўшы адмову, ён замахнуўся, каб нанесці мужчыну ўдар. Як паведамілі ў міліцыі, нападнік быў у стане алкагольнага ап’янення.
Пенсіянер 1957 года нараджэння не разгубіўся, змог абараніцца ад удару і забраць біту. Зламыснік спалохаўся і ўцёк, а мужчына паведаміў аб тым, што здарылася, у міліцыю. Праз некалькі гадзін юнак быў затрыманы. Яму пагражае артыкул Крымінальнага кодэкса РБ «Замах на рабаванне».
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…