11 кастрычніка каля 8 раніцы на скрыжаванні вуліц Суворава-Лялевеля пад коламі аўтамабіля апынулася 7-гадовая дзяўчынка, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
53-гадовая жанчына на «Мітсубісі» рухалася па вуліцы Суворава ў напрамку кальца на чырвоны сігнал святлафора. У гэты момант па пешаходным пераходзе справа налева дарогу перабягала 7-гадовая дзяўчынка. Жанчына, убачыла яе і пачала тармазіць, сыходзіць лявей, але ДТЗ пазбегнуць не ўдалося. Кіроўца зачапіла пешахода правым крылом аўтамабіля. Дзяўчынка ўпала, пасля чаго яе даставілі ў бальніцу з ударам мяккіх тканін і ранкамі.
Па факту ДТЗ праводзіцца праверка.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…