Да Ласосна-4 пракладуць пешаходную дарожку і правядуць асвятленне

Пасёлак з 100 дамоў, збудаваны ААТ «Гроднажылбуд», завяршылі ў канцы 2016 года, а сёння ўсё дома прададзеныя і практычна заселеныя, піша grodnonews.by.

Дамы зроблены па тыпавых праектах, але акрамя жылля ўладальнік атрымлівае гараж у блакаваных дамах і невялікі ўчастак ад 0,1 да 0,4 гектара. Ласосна-4 акружаны лесам і займае плошчу 13,3 гектара. Тут пабудаваныя 13 блакаваных дамоў на 2,4 і 6 кватэр, а астатнія дамы сядзібнага тыпу. У самім пасёлку падведзены ўсе камунікацыі, зробленая дарога і выкладзеныя тратуары. А вось паўтара кіламетра дарогі да ўезду ў Ласосна засталіся не добраўпарадкаванымі. Тым больш, што частка яе праходзіць праз лес.

Сітуацыя неўзабаве ў корані зменіцца. Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб завяршэнні добраўпарадкавання падыходаў да пасёлка. Праектнае кіраванне ААТ «Гроднажылбуд» распрацавала яго план. Як паведамілі ва ўпраўленні, праектам прадугледжана пешаходная зона працягласцю паўтара кіламетра. Гэта будзе асфальтавая дарожка ад АЗС «Гроднааблнафтапрадукт» па левым баку да пасёлка, якая ў лясным масіве пяройдзе на правы бок і выйдзе на першую вуліцу Ласосна-4. На ўсім гэтым працягу ўсталююць апоры вулічнага асвятлення. Саму дарогу абкладуць друзам, што дазволіць яе эксплуатаваць у любую пару года. Працы пачнуцца адразу ж пасля правядзення экспертызы праекта.


На дарозе танкі, транспарту няма, вуліцы без святла. Жыхары «элітнага» раёна Ласосна-4 папрасілі дапамогі ў Матолькі


Падзяліцца

Апошнія запісы

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025