Урад зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у Беларусі ў 2020 годзе.

  • з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;
  • з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
  • з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.

Таксама пастановай ад 9 кастрычнiка 2019 г. № 688 даецца права арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У 2020 годзе шматлікія дзяржаўныя святы прыпадаюць на пятніцу ці выхадныя дні: 8 сакавіка (Міжнародны жаночы дзень) — пятніца, 1 траўня (Дзень працы) — пятніца, 9 траўня (Дзень Перамогі) — субота, 3 ліпеня (Дзень незалежнасці Беларусі) — пятніца 7 лістапада (дзень кастрычніцкай рэвалюцыі) — субота, 25 снежня (каталіцкія Каляды) — пятніца.