нерухомасць у Гродне

Яшчэ з пачатку галасавання 27 верасня з’явіліся падазрэнні аб накрутцы. Напрыклад, пры раўнамерным галасаванні некаторым раптам за 10 хвілін магло прыйсці пару сотняў галасоў. Удзельнік конкурсу даслаў скрыншот, дзе яму самому прапануюць дапамогу такога тыпу. Што кажуць арганізатары?

— Сёння [4 кастрычніка] у 14.00 было ўсё роўна і ўсё больш-менш раўнамерна атрымлівалі галасы ў параўнанні з папярэднімі днямі. А потым пасля 17.00 у многіх плюс 200−300 галасоў, — кажа адзін з удзельнікаў. Напрыклад, пасля 19.00 за 10 хвілін у «Агенцтва медыцынскага маркетынгу» лічбы змяніліся з 477 да 603.

Удзельнік даслаў нам такі скрыншот. «Проста купляюць [галасы]. Плацяць гэтаму чалавеку, а ён ужо якімісьці сваімі спосабамі накручвае. Гэта ў асноўным будуць расійскія IP, мне здаецца».

"520 галасоў пад падазрэннем". Што кажуць пра накрутку ў конкурсе на найлепшы брэнд горада
Скрыншот чытача
— Такое галасаванне не мае ніякай практычнай карысці, — лічыць удзельнік.

— Парадку 520 галасоў (гэта начныя і без перапынкаў) пад падазрэннем. Дадзеныя аддадзены ў аддзел спорту і турызму гарвыканкама, — кажа Сяргей Мазайла, дырэктар «Гродна Плюс», на сайце якога праходзіла галасаванне.


Заканчваецца галасаванне за найлепшы брэнд Гродна. Хто ў лідарах?

Началось голосование за лучший бренд Гродно


Мы таксама цікавіліся, якія санкцыі будуць прымяняцца да «накрутчыкаў». І што будуць рабіць, калі ідэя спадабалася камісіі, але ўдзельнік будзе абвінавачаны ў накрутках? «Будзе вырашаць камісія», — адказаў Сяргей Мазайла.

Удзельнікі рабочай групы пакуль не даюць каментары. Праз тыдзень будзе рабочая сустрэча, пасля якой з’явіцца інфармацыя.

Як забяспечыць галасаванне ад накрутак?

Мы запыталіся ў спецыяліста, ці можна наогул арганізаваць конкурс з галасаваннем, у якім не будзе накрутак?

— Арганізаваць можна дакладна, — кажа Маргарыта Беразюк, тэсціравальнік. — Рабіць абаронены сайт, адпаведны хаця б OWASP10 (топ-10 самых распаўсюджаных вэб-уразлівасцяў). Каб сайт не ламалі, наганяючы на ​​яго шмат трафіку з фэйкавых юзэраў, і не накручвалі. Або выкарыстоўваць іншыя рашэнні, якія дадуць абарону ад накрутак.

Можна выкарыстоўваць капчу ад спаму. Гэта самае простае рашэнне. Проста ўбудоўваецца ў сайт стандартная гуглаўская капча, і ўсё, выбірай сабе святлафоры і пешаходныя пераходы перад галасаваннем. Яшчэ супердзейсны спосаб — гэта фільтраванне па замежных ip — то бок адсейваць усе галасы, якія прыйшлі з-за мяжы.

Як прыклад Маргарыта прыводзіць галасаванне пасля фестывалю кавы. «Рабіць іншы сайт — гэта занадта дорага. Вось сайт фестывалю кавы — procoffeefestby.com. У іх простая старонка, рабіць якую хутка і танна, спасылкі на сацсеткі, якія складана ўзламаць, а галасаванне ў гугл-доку».

— Факт тэхнічнай накруткі - гэта адно, яшчэ ёсць факт «сацнакруткі» — «брат, сват, пастаў, пліз, лайк». Ну тут ужо як ты адсочыш? Толькі тэхнічна зрабіўшы працэс галасавання складаней. Напрыклад, дадаўшы рэгістрацыю на сайце, пару скрыноў з працамі супернікаў перад пацвярджэннем голаса, каб даць час перадумаць, і іншае.

Маргарыта кажа, што даказаць накрутку можна, калі ўдзельніку дадуць некаторыя віды доступу. «Але ўдзельнікам яго наўрад ці дадуць. Іншыя ўдзельнікі, відавочна, будуць супраць, і будуць вінаваціць у няўменні прайграваць. Даказаць адсутнасць належнай бяспекі сайта, і ў сувязі з гэтым паставіць пад сумнеў вынікі, — самы дзейсны метад, на мой погляд. Тое, што за 10 хвілін прыйшло некалькі сотняў галасоў - гэта і ёсць прыкмета накруткі. Калі не дакажуць зваротнага: напрыклад, у гэтую хвіліну выйшла рэклама гэтага галасавання ў СМІ, таму ўсе прыйшлі галасаваць».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life