У суботу 5 кастрычніка на гродзенскім стадыёне пройдзе прынцыповы матч двух непрымірымых супернікаў «Нёмана» і Дынама-Брэста". У народзе супрацьстаянне двух гэтых каманд называюць «Заходнім дэрбі».
Брэсцкая каманда ў гэтым годзе змагаецца за чэмпіёнства і ў Гродна яна едзе за перамогай. «Нёман» жа не вырашае нейкіх сур’ёзных задач у турнірнай табліцы, але матч з «Дынама» заўсёды вельмі важны для гродзенскай каманды. Як кажуць у распранальні ў Гродне: «Можна прайграць любы матч, але толькі не Брэсту». Тым больш «Нёману» трэба будзе рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі за разгром у Брэсце — 6:1.
Матч у Гродне пройдзе 5 кастрычніка. Пачатак у 20:45.