4 кастрычніка знайшлі цела жанчыны і паведамілі пра гэта ў міліцыю. Міліцыя ўстанавіла, што 36-гадовая жанчына, спускаючыся на звязаных прасцінах з акна сваёй кватэры, размешчанай на 4 паверсе, не ўтрымалася і ўпала, піша grodnonews.by.

Па дадзеных следства, жанчына пражывала адна, злоўжывала спіртнымі напоямі. Былы муж напярэдадні вечарам зачыніў жанчыну ў кватэры, бо хацеў такім чынам абмежаваць яе ў ў спажыванні спіртных напояў.

У цяперашні час на месцы здарэння працягвае працу следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.