3 кастрычніка ў 06.03 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры пяціпавярхоўкі на Паповіча. Пад’езд на 3−5 паверхах быў шчыльна задымлены, у акне 3-га паверха назіралася адкрытае гарэнне, паведамляе grodno.mchs.gov.by.

На момант узгарання ў кватэры знаходзілася гаспадыня 1937 года нараджэння. Адчуўшы пах дыму, жанчына пакінула кватэру самастойна і звярнулася за дапамогай да суседзяў, якія і паведамілі аб здарэнні ў службу 101. З вышэйразмешчаных кватэр пад’езда работнікамі МНС эвакуіраваны 16 чалавек.

У выніку пажару ў кухні пашкоджана маёмасць, бытавая тэхніка, закураныя сцены, столь у кватэры. На лесвічнай клетцы пад’езда закураны сцены і столь. Пацярпелых людзей няма. Прычына пажару выяўляецца. Разглядаецца версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне халадзільніка).