Інцыдэнт адбыўся ў шматкватэрным доме па адрасе Вялікая Альшанка, 3. Цела знайшлі 4 кастрычніка. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Папярэдне выяўлена, што 36-гадовая жанчына, спускаючыся на звязаных прасцінах з акна сваёй кватэры, размешчанай на 4 паверсе, не ўтрымалася і ўпала, піша grodnonews.by.
Па дадзеных следства, жанчына пражывала адна, злоўжывала спіртнымі напоямі. Былы муж напярэдадні вечарам зачыніў жанчыну ў кватэры, бо хацеў такім чынам абмежаваць яе ў ў спажыванні спіртных напояў.
— Раніцай адзін з мясцовых жыхароў гуляў з сабакам і ўбачыў пад акном каля шматкватэрнага дома жанчыну. З вакна 4-га паверха звісалі звязаныя прасціны, — растлумачыў галоўны ўрач Гродзенскай абласной станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандр Байгін. — Медыцынскую службу на месца здарэння выклікала міліцыя. Выклік да нас паступіў у 6.45.
Лекары па трупным зменам на целе жанчыны вызначылі, што з моманту смерці прайшло больш за адну гадзіну.
У цяперашні час на месцы здарэння працягвае працу следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…