Пра гэта напісалі яго сябры і калегі ў фэйсбуку. Мастаку было 65 гадоў.
Калегі казалі, што мастак не падобны на калегаў праз ужыванне сімвалізму ў сваёй творчасці. Яго карціны ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі ў Еўропе і за Атлантычным акіянам. Не адну персанальную выставу ён адкрыў у Гродне.
— Я — мастак, таму магу бачыць не як у люстэрку, а заўважыць нейкую сваю ці схаваную праўду. У чалавеку бываюць таямніцы, і раскрыць іх — гэта задача мастака. Гэтым мы адрозніваемся ад фотаапаратаў. І неабавязкова мы раскрываем радасны бок чалавека, — казаў пра сябе мастак.
Развiтанне з ім адбудзецца з 18.00 2 кастрычніка да 13.30 3 кастрычніка ў Пахавальнай зале на пр. Касманаўтаў. Служба пройдзе ў Царкве ўсix cвятых заўтра ў 14.00.
Спачуваем блізкім мастака.