Ужо не першы месяц жыхары старых Каробчыц спрабуюць адстаяць неўладкаваны кавалак зямлі. На яго месцы яны хацелі б бачыць футбольнае поле. Для карыснага баўлення часу ў вёсцы няма належнай тэрыторыі, кажуць мясцовыя, выключэнне — невялікая дзіцячая пляцоўка. У раённага кіраўніцтва іншыя планы на гэты надзел, якія ўжо пачалі ажыццяўляцца, паведамляе tvgrodno.by.

Узвядзенне каналізацыйна-помпавай станцыі ў Каробчыцах павінна быць скончана да канца года. На дадзеным этапе выконваецца трэцяя чарга работ з інжынернымі сеткамі. Жыхароў абурае, што каналізацыя пройдзе ў максімальнай блізкасці ад жаданага месца адпачынку дзяцей і моладзі. Звароты ў розныя інстанцыі і да раённага кіраўніцтва аказаліся беспаспяховымі.

Ігар Лябецкі, старшыня Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў, кажа, што па праектна-каштарыснай дакументацыі гульнявой пляцоўкі там не прадугледжана. Таму на гэтым месцы будзе каналізацыя.

Жыхары Каробчыц і раней скардзіліся на адсутнасць добраўпарадкавання і належнай інфраструктуры — незакрытыя люкі, горы смецця, якія засталіся пасля разбурэння старых гаспадарчых пабудоваў. Каб ачысціць тэрыторыю, патрэбен транспарт, які ніхто не прадаставіў, а большасць жыхароў - пенсіянеры.

— У нас няма ні пляцоўкі, у нас няма ні… Развіццё дзе ў нас? Дзе ў нас развіццё? Ні сельсавет увагі не надае. Нічогі, толькі абяцанні, абяцанні, — кажа мясцовы жыхар.

Калі пытанне не вырашыцца, яны плануюць звярнуцца ў сталічныя інстанцыі.