У аўторак у Літве пачнуцца чатырохдзённыя вучэнні па грамадзянскай абароне, каб навучыцца, як рэагаваць на магчымы інцыдэнт на Астравецкай АЭС у Беларусі, піша Delfi.lt.
У ходзе вучэнняў будзе змадэляваны сцэнар, калі Беларусь не паведамляе пра аварыю на Астравецкай электрастанцыі, але усталяваныя ў Літве сістэмы маніторынгу фіксуюць павышаны ўзровень забруджвання паветра і вады. Гэтыя вучэнні будуць уключаць трэнінгі па эвакуацыі жыхароў Паўднёва-Усходняй Літвы (Віленскі край) і тэставанне сістэмы апавяшчэння людзей.
У аўторак будзе праверана агульнанацыянальная сістэма апавяшчэння — прагучаць сірэны, жыхары атрымаюць паведамленні, а інфармацыя будзе транслявацца па Нацыянальным радыё і тэлебачанні (LRT).
Камісія па экстрэмальных сітуацыях сустрэнецца ў другой палове дня ў аўторак для зацвярджэння плана вучэнняў і кіраўніка аперацыяй. У сераду будзе імітавацца эвакуацыя жыхароў — па 50 валанцёраў будуць эвакуяваны са Свянцянскага раёна ў Зарасайскім раёне і з Віленскага раёна ў муніцыпалітэце Кальварыя. Таксама будзе адбывацца так званае часовае перасоўванне, калі такая ж колькасць добраахвотнікаў будзе перамешчана з Шальчынінкскага ў Варэнскі раён.
У ходзе вучэнняў будзе імітавацца санітарная апрацоўка жыхароў, якім будуць раздаваць таблеткі ёду.
Паветраная радыелагічная разведка запланаваная на чацвер, у гэтай аперацыі будуць задзейнічаны два верталёты і чакаецца наземная разведка. Плануецца, што падвядзенне вынікаў вучэнняў у Міністэрстве ўнутраных спраў адбудзецца ў пятніцу. У вучэннях возьуць удзел каля 300 службовых асоб, вайскоўцы і дзяржслужачыя з шасці муніцыпалітэтаў — усяго з 24 устаноў. Прыедуць назіральнікі з Вялікабрытаніі, Латвіі, Эстоніі і Польшчы.