25 верасня ў Гродне стартаваў новы квіз пад назвай “VSпомнить VSё”. Гэта інтэлектуальная бітва ў прыемнай атмасферы, як кажуць пра квіз стваральнікі. Яны самі складаюць пытанні для гульні, а кошт гульні вызначаюць ўдзельнікі. Прынамсі, пакуль. Гульні будуць праходзіць раз у два тыдні.

– Мы ўжо даўно ўдзельнічаем у розных квіз як у Гродне, так і ў іншых, гарадах. Пару разоў нават былі на падобных гульнях у Літве і Латвіі. Усе квізы вельмі падобныя адзін на аднаго і адрозніваюцца толькі нейкімі сваімі асаблівасцямі. У сваім праекце мы спрабуем сабраць усё лепшае, што бачылі, чулі і разбавіць сваімі “фішкамі”. У нас не франшызны праект, якіх абсалютная большасць у нашым горадзе. Мы правялі ўжо амаль сотню такіх гульняў і іншых інтэлектуальна-забаўляльных мерапрыемстваў падобнага плану рознага маштабу ў іншых гарадах, паглядзелі на тое, што лепш заходзіць, а што, наадварот, не зусім – і ўсё гэта пад адзіным соусам прадставілі ў Гродне ў праекце “VSпомнить VSё “. Будзем рабіць упор на добрыя, якасныя пытанні і заданні. Заўсёды гатовыя выслухоўваць крытыку, калі трэба – змяніць структуру, падыходы і фармат, каб рабіць больш якасны прадукт, які будзе падабаецца ўсім. У нас ёсць такая магчымасць, – кажуць стваральнікі Ліза і Андрэй.

Галоўнае адрозненне – арганізатары самі складаюць пытанні. У квізе 7 тураў і 50 пытанняў. У камандзе можа быць 2 – 8 чалавек. Гульня доўжыцца прыкладна 2 5 гадзіны. Першы тур складаецца з 10 нескладаных пытанняў, дзякуючы якім можна ўвайсці ў гульнявы рытм. У другім будуць карыкатуры, відэапытанні, карцінкі, у трэцім – агульная тэма, чацвёртым – пытанні пра краіны, якія выбіраюць самі ўдзельнікі, пятым – музыка і музычныя рэбусы. У шостым абяцаюць больш складаныя пытанні. У сёмым – пяць пытанняў па 20 секунд на кожны. Свой адказ можна ацаніць у 1-2-3 бала. Калі адказ няправільны – балы адымаюцца.

Першыя гульні прайшлі 25-26 верасня ў кавярні “Рамантыка”. Арганізатары кажуць, што ім хацелася паспрабаваць новую пляцоўку, а ў Гродне не так ужо і шмат месцаў для правядзення такога роду мерапрыемстваў. Яшчэ адна асаблівасць – удзельнікі самі вызначаюць кошт гульні.

– Пасля першых гульняў стала зразумела, што каманды адэкватна ставяцца да такога варыянту і зусім не сквапнічаюць. Кошт іншых квіз – 6-7 руб. У нас па факце атрымалася менш, але нам падабаецца сама ідэя такой свабоды, – кажуць Ліза і Андрэй.

Арганізатары абяцаюць, што ўсе атрымаюць прызы: хтосьці пераможныя, хтосьці суцяшальныя – напрыклад, за 4-е месца. Акрамя таго, стваральнікі разгульваюць бясплатныя наведванні і прыемныя бонусы. Больш інфармацыі і рэгістрацыя – тут.

– Прыемна, што пасля першых гульняў многія адзначаюць добры ўзровень пытанняў – гэта не можа не радаваць. Пастараемся і ў далейшым не зніжаць планку, – кажуць арганізатары.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]