Як змяняліся правы чалавека з часам? Як кінематограф і музыка ставяцца да правоў чалавека? У сераду, 13 лістапада, у 19:00 у Гродне пройдзе бясплатная тэматычная Мазгабойня «Што там па правах?», прысвечаная тэме правоў чалавека і правоў наогул.

— Мы не будзем прымушаць вас чытаць Сусветную дэкларацыю правоў чалавека, а раскажам пра гэта весела. У фармаце Мазгабойні вы даведаецеся цікавыя, пацешныя, а часам надзвычайныя гісторыі са свету правоў, — абяцаюць арганізатары.

Прыходзьце, калі вам цікава даведацца больш аб праваабарончай тэме. Прыходзьце, калі вы любіце Мазгабойню і вам хочацца згуляць у тэматычную гульню. Прыходзьце, калі вам проста хочацца пагутарыць з новымі людзьмі!

Вы праведзяце час не сумна, даведаецеся больш аб правах чалавека, а яшчэ атрымаеце падарункі! Можна прыходзіць са сваёй камандай. Максімальную колькасць чалавек у камандзе — шэсць. Калі каманда не знайшлася, арганізатары знойдуць, з кім вас аб’яднаць. Гульня бясплатная! абавязковая рэгістрацыя. Гульню ладзяць праваабарончыя арганізацыі Human Constanta і Правовая инициатива. Падрабязней тут.

Гульня пройдзе 13 лістапада ў 19:00, у кафэ-клубе «Чемпи», вул. Антонава, 29, г. Гродна.