Раніцай 30 верасня гарадскія службы адрэагавалі на матэрыял Hrodna.life наконт аварыйнага стану драўлянай статуі Вітаўта ля гродзенскіх замкаў. Спецыяльная камісія вырашыла часова прыбраць скульптуру, пакуль яна сама не ўпала.

драўляны помнік Вітаўта ў Гродне

Вядома, што статую адвезлі на адно з прадпрыемстваў ЖКГ. У гарадскіх службаў зараз стаіць задача прасушыць скульптуру і вызначыць ступень яе аварыйнасці.


Што рабіць з помнікам Вітаўта? У Гродне драўляная статуя вялікага князя можа хутка зваліцца


Статую вялікага князя літоўскага паставілі каля гродзенскіх замкаў яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Скульптура стала падарункам гораду ад Літоўскага фонду культуры. Падобны драўляны Вітаўт была пастаўлена і ў Троках.

драўляны помнік Вітаўта ў Гродне
Статуя Вітаўта перад тым як яе прыбралі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life