Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» распачынаюць новы сезон. Адкрыццё адбудзецца 30 верасня. Тэмай першых заняткаў стане «Гісторыя войска ВКЛ».

Госці Юры Усціновіч, Алесь Пятроўскі і Міхась Русакевіч — стылізатары эпохі сярэднявечча і новага часу — зробяць кароткі агляд гісторыі, а таксама зладзяць паказальныя рыцарскія баі ды правядуць тагачасныя забаўкі. Таксама ў слухачоў будзе магчымасць паслухаць сярэднявечную музыку.

З нагоды пачатку сезона арганізатары разыграюць сертыфікат у рэстаран беларускай кухні «Беласток».

Курсы праходзяць штопанядзелак, а 19-ай гадзіне ў «Цэнтры гарадскога жыцця» на Кірава, 3. Уваход бясплатны, без папярэдняга запісу.

Рыцарскія баі ды сярэднявечныя забавы: "Мова Нанова" ў Гродне распачынае сезон