Таццяна Чысцякова, кіраўнічка фермерскай гаспадаркі, заснавальніца праекта «Акадэмія жаночага бізнесу». Удзельніца праекта PRO WOMEN: ламаючы стэрэатыпы. У праект увайшлі дзевяць фотагісторый і інтэрв'ю з сучаснымі гарадзенкамі. У кожнай удзельніцы — свой жыццёвы сцэнарый, кожная ідзе шляхам, што выбрала сама. Фотавыставу можна паглядзець ў Цэнтры гарадскога жыцця ад 19 верасня да 3 кастрычніка. Арганізавалі праект HrodnaMediaRoom, інтэрнэт-партал HrodnaLife, Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Раней я думала, што жыву для дзяцей, і ў мяне не было часу задумацца пра сябе. Зараз дзеці выраслі, мы засталіся з мужам удвух. Вызваліўся час, і я адчула, што проста яго марную. Раптам выявіла, што закінула спорт, якім раней займалася, перастала чытаць кнігі.
Бізнес у нашай сям'і пачаўся з грыбоў. Муж вырашыў зрабіць мне падарунак на дзень нараджэння і выгадаваў у падвале вешанкі. Сталі вырошчваць іх не толькі для сябе: арандавалі плошчы, арганізавалі фермерскую гаспадарку, потым заняліся агратурызмам.
Зразумела, што сітуацыя змяняецца, і мне самой таксама трэба мяняцца. Нават вонкава. Мужу кажу: вось ты пачынаеш бізнес з чаго? А жанчына пачынае са знешнасці. Цяпер ёй трэба і ў банк, і ў падатковую. Яна думае, як будзе там выглядаць. І ў мяне так было.
Фермерскі бізнес тады толькі пачынаўся. У 2006 я была адзінай жанчынай — кіраўніком гаспадаркі на ўсю асацыяцыю фермераў. Успрымалася гэта так: «Гэта хіба фермер? Што яна можа?»
Калі збірала жонак фермераў, каб распавесці пра магчымасці агратурызму, многія мужы нават да тэлефона іх запрашаць не хацелі. Маўляў, які ў яе можа быць уласны бізнес. Зразумела, што з жанчынамі трэба працаваць наўпрост. Яны больш лёгкія на пад’ём і адкрытыя да прапаноў. Так з’явілася мара аб «Акадэміі жаночага бізнесу».
Атрымліваецца, што мяняць сваё жыццё я пачала, калі мне было ўжо за 50. А калі ў 2016 паехала да партнёраў у Германію, то пра ўзрост і думаць забылася. Кіраўніцы арганізацыі, з якой я працавала, было за 80. Яе калегам — каму за 60, каму за 75. І ўсе яны такія энергічныя жанчыны! Для мяне гэта было як перазагрузка.
Так што на пенсію я не збіраюся. Не перастану працаваць і не сяду склаўшы рукі. Страху памыліцца ў мяне няма. Нават наадварот, хочацца адразу зрабіць праект добра. Узрост вучыць высока выстаўляць сабе планку.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…