На конкурс прадстаўлены 32 працы. Клікнуўшы па працы на сайце конкурса, можна прачытаць кароткае апісанне і слоган. Галасаванне за найлепшы лагатып і слоган працягнецца з 27 верасня па 4 кастрычніка ўключна. Галасаваць можна адзін раз з адной ip-адрасы.
Другі тур конкурсу абвясціў гарвыканкам. Першы тур конкурсу праходзіў з 16 красавіка па 26 лiпеня 2019 года. Эскіз прасілі зрабіць арыгінальным, простым і запамінальным, выразным і зразумелым у любым памеры. Да лагатыпу трэба было прыдумаць слоган на беларускай, рускай і англійскай мовах.
Пасля галасавання 10 найлепшых аўтараў па выніках галасавання пакажуць прэзентацыю сваіх работ для членаў рабочай групы. Аўтары 5 выбраных у першым туры работ і ідэй, адабраных пасля другога тура, правядуць для членаў журы выніковую прэзентацыю. Пераможцам стане ўдзельнік, які набраў больш за ўсё балаў на глядацкім галасаванні і ад членаў журы.