У гродзенскіх Viber-чатах і паблік ў «ВК» і «Аднакласніках» распаўсюджваецца інфармацыя аб серыйным маньяку-забойцу, які нібыта ходзіць па кватэрах, прапануе посуд, пасцельную бялізну і планшэты, а затым забівае гаспадароў, паведамляе 015.by.

У Гродне распаўсюджвалі інфармацыю пра серыйнага забойцу. Што кажа УУС

Сайт Гродна 015.BY звязаўся з прэс-службай УУС Гродзенскага аблвыканкама.

— Хацелася б запэўніць грамадзян, што ніякіх серыйных забойстваў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці не зафіксавана. Інфармацыя, якую рассылаюць у месанджары Viber, не адпавядае рэчаіснасці. Якія мэты пераследуюць людзі, якія распаўсюджваюць дадзеныя фэйкі, невядома. Калі б міліцыя выявіла падазраванага ў здзяйсненні забойства або забойстваў, то дадзеная інфармацыя ўжо даўно была б распаўсюджаная на афіцыйных рэсурсах. Адзінае, з чым можна пагадзіцца з паведамлення ў Viber — не варта адчыняць дзверы незнаёмым людзям, а самае галоўнае, купляць рэчы, якія яны прапануюць, — праінфармаваў афіцыйны прадстаўнік прэс-службы Максім Базыленка.