Студэнт аднаго са сталічных ВНУ, будучы ў Лідзе, згубіў банкаўскую картку. Яе знайшоў 18-гадовы мясцовы жыхар і ў адной з сеткавых крамаў разлічыўся па ёй за цыгарэты, паведамляе lidanews.by.
Сума пакупкі склала толькі 2 рубля. Тым не менш па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа. Лідчанін, падазраваны ў крадзяжы, раней не судзімы, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.