У цэнтры Гродна на Карла Маркса ноччу гуляла маленькая сава. Гродзенскі фатограф Томас Шындзін зрабіў некалькі фота нетыповай для горада птушкі. Саву заўважылі каля крамы «Мілавіца».

Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі распавёў, што гэта звычайная кугакаўка, дарослая асобіна.

«Гэта птушкі старых лясоў і паркаў, гняздуюць у дуплах. Магчыма, праблемы праз сутыкненне ці з іншай прычыны, таму сядзела на зямлі».

— Вы толькі ўдумайцеся: адна, маленькая — і ў бетонным горадзе, дзе вакол пануюць начныя крыкі моладзі і гараць пару ліхтароў, — напісаў гарадзенец ў сваім акаўнце ў Instagram.

View this post on Instagram

Всегда мне нравились совы, но не когда не мог даже и подумать, что увижу эту красотку, и больше всего меня удивило то, где я её встретил. Не за что не догодаетесь… В центре города, возле магазина милавицы, вы только вдумайтесь, одна, маленькая и в бетоном городе где вокруг царит ночные вопли молодёжи и горит пару фонарей, так вот о чем это я, цените природу и жителей её, наших меньших друзей! #grodno #grodnonow #grodnotut #belarus #photo #photography #grodnophoto #grodnonews #015by #s13ru #autogrodno #history #nigth #сова #ночь #совавгороде #Canon #newgrodno #hrodna #flora

A post shared by Томас Шиндин (@thomascirin) on

Па словах фатографа, побач была кампанія, якая выклікала таксі, каб забраць саву дадому і раніцай адвезці у заапарк. Што з птушкай цяпер, ён не ведае.