Міжнародная сустрэча «Дзень і ноч танцаў 19/Х/19 у гарадзенскіх дворыках» у трэці раз адбудзецца каля Гродна 19 кастрычніка. У праграме — танцы, «Ярмарак музычных інструментаў», пад’ём на званіцу і дзіцячая пляцоўка.
Наведвальнікаў запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпэртуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. На танцполе дзейнічае прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, ня ўмееш — становішся ў кола і вучышся ад іншых.
Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Музыкаў запрашаюць паджэміць разам перад ноччу танцаў на адмысловых музычных пляцоўках.
Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на «Ярмарак майстроў музычных інструментаў», дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.
Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі танцамі ды забавамі.
Да таго ж, сустрэча дае выдатную магчымасць падняцца на дзейную званіцу і больш даведацца пра гродзенскія званы.
Удзельнікам сустрэчы можа стаць кожны. Абавязковая рэгістрацыя.
Дзе: Аграсядзіба «Гэлена», Гродзенскі раён, в. Казіміроўка (53°44'43.3"N 23°58'22.1"E)
Калі: 19 кастрычніка 2019 г.
11.00 ГРОДЗЕНСКІЯ ЗВАНЫ (вуліцы Старога Гродна). Тэматычны шпацыр з наведваннем дзейнай званіцы.
14.00 ЯРМАРАК МАЙСТРОЎ МУЗЫЧНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ (аграсядзіба «Гэлена», в. Казіміроўка). Сустрэчы і знаёмствы з майстрамі, рэстаўратарамі і калекцыянерамі. Прэзентацыі музычных інструментаў. Дэманстрацыя раней не друкаваных і мала вядомых відэастужак з прыватных архіваў этнаграфічных экспедыцый. Музычныя джэм-пляцоўкі. Дзіцячыя пляцоўкі з настолкамі, танцамі і гульнямі.
19.00 НОЧ ТАНЦАЎ 19/Х/19 (аграсядзіба «Гэлена», в. Казіміроўка). У танцавальнай праграме граюць: Kapela Niwińskich (Польшча), Kanka Franka (Польшча), Brička (Латвія), «От-Туда» (Расія), «На таку» (Беларусь), Folk Band Koliśnija / Капэля «Колісьнія» (Беларусь), Капэла Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў (Беларусь)
Вольная сцэна: час для асобных музыкантаў, дуэтаў і капэл, створаных у межах сустрэчы.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…