У Гродзенскі абласны суд накіравана крымінальная справа аб забойстве, учыненым агульнанебяспечным спосабам і з асаблівай жорсткасцю. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Віктар Вунцэвіч.

Увечары 17 чэрвеня мужчына абліў спячую жонку сумессю масла і бензіну і падпаліў яе. Ад атрыманых апёкаў жанчына памерла ў бальніцы.

У момант здзяйснення злачынства мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Свой учынак ён патлумачыў тым, што раззлаваўся на жонку. Жонка забараніла яму касіць п’яным траву каля дома.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па п. 5, 6 арт.139 КК (забойства). Ён заключаны пад варту. Крымінальная справа расследавалася следчым упраўленнем УСК па Гродзенскай вобласці.