На гэтым тыдні вакцыны ад грыпу паступяць ва ўсе паліклінікі горада. Плануецца прышчапіць не менш за 40% жыхароў Гродна, піша grodnoplustv.by.

У мінулую кампанію працэнт прышчэпленых быў прыкладна на гэтым жа ўзроўні, вакцынавацца захацелі больш 168 тысяч чалавек. Пацыентаў сталога веку, дзяцей, медработнікаў і людзей з хранічнымі захворваннямі пры жаданні прышчэпяць бясплатна.

Вакцыны, якія паступяць у паліклінікі на гэтым тыдні, расійскай вытворчасці, іх ужываюць у Беларусі больш за 10 гадоў. У гэтым годзе па рэкамендацыі сусветнай арганізацыі аховы здароўя яго склад быў абноўлены. Гэта звязана з мутацыяй вірусаў грыпу А. Таксама акрамя расійскай вакцыны ахвотныя змогуць прышчапіцца прэпаратамі французскай і галандскай вытворчасці.

— Два з трох варыянтаў віруса грыпу, якія ўваходзяць у склад трохвалентнай вакцыны ў гэтым годзе новыя. Гэта азначае, што ў гэтым эпідэмічным сезоне будзе цыркуляваць два невядомых нашай імуннай сістэме віруса грыпу, — патлумачыла Ірына Тупік, намеснік галоўнага ўрача Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пачынаючы з наступнага тыдня зрабіць прышчэпку можна будзе ў любой паліклініцы. Па шматгадовых назіраннях, гэта аптымальны пачатак для ўсеагульнай імунізацыі - да наступу піку сезонных захворванняў яшчэ некалькі месяцаў, і гэтага дастаткова, каб усе жадаючыя паспелі атрымаць вакцыну і арганізм выпрацаваў імунітэт. Уздым вірусных захворванняў спецыялісты чакаюць у канцы студзеня будучага года.