21 верасня каля 05.40 на вуліцы Сацыялістычнай 35-гадовы таксіст на «Фольксваген» вёз пасажырку з БЛК на аўтавакзал. Праязджаючы прыпынак «Сацыялістычная», кіроўца не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на тратуар і стукнуўся ў слуп. Па наяўнай інфармацыі, ён заснуў за рулём, паведамляе ДАІ Гродна.
Другакурсніца мясцовага універсітэта планавала з’ехаць на аўтобусе на сямейнае свята, аднак замест гэтага з пераломам трапіла ў бальніцу. На тратуары ў гэты час нікога не было. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.