П’яным кіроўцам плануецца узмацніць пакаранне. Зараз, калі на экране прыбора будзе 0,3 праміле і вышэй, прызначаецца штраф ад 50 да 100 базавых велічынь, гэта значыць ад 1275 да 2550 рублёў і пазбаўленне правоў на 3 гады, паведамляе ctv.by.
Але Дзяржаўтаінспекцыя выступіла з прапановай дыферэнцаваць ступень ап’янення і павялічыць штрафы.
— МУС выступае ініцыятарам узмацнення адказнасці ў частцы дыферэнцыявання стану кіроўцы. Мяркуецца, што ў межах 0,3−0,8 праміле застанецца адказнасць, якая дзейнічае сёння; калі 0,8 і больш, то штраф ужо будзе складаць 200 базавых велічынь і пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам на 5 гадоў, — кажа Станіслаў Салавей, афіцыйны прадстаўнік УДАІ МУС Беларусі.