Яно паступіць на аб’екты сацыяльнай сферы. Пра гэта «Гродзенскай праўдзе» паведаміла намесніца старшыні камітэта архітэктуры і будаўніцтва, начальнік аддзела энергетыкі, транспарту і сувязі Наталля Прылепская.

Цепло пачне падавацца на аб’екты сацыяльнай сферы: ва ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, медыцынскія і тыя, якія аказваюць сацыяльныя паслугі.

У адпаведнасці з правіламі падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду, уключаць ацяпленне ў такіх установах пачынаюць, калі сярэднесутачная тэмпература складае не вышэй за плюс 10 градусаў на працягу пяці сутак. Пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак + 8 °C і ніжэй цяпло падаецца ў жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы, навучальныя ўстановы, басейны, агульнагарадскія лазні, тэатры. Трэцяя група спажыўцоў - грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб’екты.